На Рамана Менцюка пачалі яшчэ адну крымінальную справу — за крадзеж

На Рамана Менцюка, вінаватага ў буйным ДТЗ на трасе Мінск — Мікашэвічы ў сакавіку, распачалі яшчэ адну крымінальную справу. Яго вінавацяць у крадзяжы — паводле ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэксу (крадзеж, выкананы паўторна альбо групай асоб). Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Ігар Ваніцкі 29 красавіка падчас он-лайн канферэнцыі на сайце інтэрнэт-газеты БелаПАН "Беларускія навіны".

Па словах міліцыянта, ужо знаходзячыся ў бягах, Мянцюк "паспеў абрабаваць сваю знаёмую". Цяпер ён абвешчаны ў рэспубліканскі вышук, — паведаміў намначальніка ўпраўлення ДАІ МУС.

Нагадаем, 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ спрабавалі пры дапамозе "жывога шчыта" з аўтамабіляў з пасажырамі спыніць спыніць п'янага кіроўцу аўтамашыны "Фольксваген-Гольф". Крымінальныя справы распачатыя на Р.Менцюка і чатырох ДАІшнікаў, якія ладзілі "жывы шчыт".

БелаПАН