На рамонт і будаўніцтва дарог сёлета выдаткавалі больш за 200 млн долараў
Больш за 200 млн долараў (630 млрд рублёў) выдаткавалі ў Беларусі ў студзені-жніўні на рамонт, будаўніцтва і ўтрыманне дарог. Як паведамляе дэпартамент "Белаўтадар" Міністэрства транспарту і камунікацый, сёлета адрамантавана 1,2 тыс. км дарог. На развіццё мясцовай сеткі аўтадарог затрачана 304 млрд рублёў, адрамантавана больш за 980 км дарог. Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі ў частцы, якая датычыць мясцовых аўтадарог, таксама выканана ў поўным аб'ёме, паведамляе БелаПАН.