На расійскіх выбарчых участках у Беларусі ўпэўнена перамог Мядзведзеў
Больш за 80% галасоў набраў на расійскіх выбарчых участках у Беларусі Дзмітрый Мядзведзеў, які перамагае ўжо ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў.
Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў расійскай амбасадзе, Мядзведзеў набраў 80,9%, Зюганаў - 9,86%, Жырыноўскі - 6,99%, Багданаў - 1,49%.
Агулам у галасаванні ў Беларусі ўзялі ўдзел 8372 расіяніна, што ў 1,5 раза больш, чым на нядаўніх выбарах у Дзярждуму. Нагадаем, у Беларусі жыве каля 70 тысяч расіян, з якіх каля 50 тысяч маюць выбарчае права.
Адзначым таксама, што паводле апошніх звестак, агучаных Цэнтрвыбаркамам Расіі, Дзмітрый Мядзведзеў, кандыдат ад улады і пераемнік Пуціна, атрымлівае перамогу з 70,23% галасоў выбарцаў. Яўка на выбарах склала 69,65%.