На Раство пройдзе снег з дажджом, а ў нядзелю пацяплее да +3
У выхадныя ў Беларусі пацяплее да трох градусаў са знакам плюс. А на праваслаўнае Раство пройдзе снег з дажджом, на дарогах магчымы галалёд. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Фядотава: “Ужо ў пятніцу атмасферныя франты прынясуць снег, мокры снег, месцамі з мяцеліцай. Удзень снег будзе чаргавацца з дажджом і галалёднымі з’явамі. Тэмпература паветра ўначы перад Раством ад -4 да -11 градусаў. На ўсходзе да -15. А ўдзень ад +1 да -5”.
Па прагнозах сіноптыкаў, у выхадныя значна пацяплее. У нядзелю будзе ад -3 да +3. Вольга Фядотава адзначыла, што такі тэмпературны рэжым на некалькі градусаў вышэй за звычайны.
Па прагнозах сіноптыкаў, у выхадныя значна пацяплее. У нядзелю будзе ад -3 да +3. Вольга Фядотава адзначыла, што такі тэмпературны рэжым на некалькі градусаў вышэй за звычайны.