На развітанні з патрыярхам Алексіем людзі выстойваюць 7-гадзінныя чэргі

Па сем гадзін стаялі ўначы ў чарзе каля храма Хрыста Збаўцы тыя, хто прыйшоў развітацца з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II. Плынь людзей, якія пажадалі аддаць даніну памяці кіраўніку Рускай праваслаўнай царквы, з наступам цемры станавілася толькі большай. У самім саборы прастора вакол дамавіны патрыярха была літаральна заваленая кветкамі - да сярэдзіны ночы іх груда дасягала цэлага метра.

Доступ да цела патрыярха Алексія ІІ будзе адкрыты кругласутачна аж да раніцы аўторку. Пасля адпявання ён будзе пахаваны ў Елахоўскім саборы.

Інтэрфакс