На рынку ў “Ждановічах” на прадпрымальнікаў напалі злачынцы

Вечарам 3 кастрычніка на тэрыторыі гандлёвага цэнтра "Ждановічы" быў учынены разбойны напад на індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на гэтым рынку. Паводле інфармацыі канала АНТ, два невядомыя напалі на прадпрымальнікаў з прымяненнем пнеўматычнай зброі.

З месца здарэння яны паспрабавалі ўцячы на машыне пацярпелых, у якой знаходзіўся прыбытак ад продажу тавараў. Затрымаць злачынцаў, асобы якіх высвятляюцца, дапамагалі кіроўцы маршрутных таксі.