На сценах калоніі, дзе знаходзіцца Дашкевіч, з’явіліся палітычныя графіці

Сёння ўначы ў Шклове невядомыя распісалі палітычнымі графіці муры тутэйшай калоніі і прылеглых будынкаў. У гэтай калоніі па абвінавачанні ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адбывае паўтарагадовае пакаранне Зміцер Дашкевіч.

Заўтра, 6 лістапада мае адбыцца закрыты працэс па новым абвінавачванні — за адмову ў дачы паказанняў па справе Івана Шылы, якога таксама вінавацяць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Паводле гэтага артыкулу Зміцер можа быць асуджаны яшчэ на паўгода зняволення.




"Наша ніва"