На Сенненшчыне "партызаны" будуюць зямлянкі і капаюць акопы

Партызанскую вёску будуюць каля мястэчка Капаваць Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Яна з'явіцца на тым месцы, дзе ў лістападзе 1942 года прыняў свой апошні бой вядомы савецкі партызанскі камандзір Канстанцін Заслонаў. Зараз будуюцца зямлянкі і капаюцца акопы. Мяркуецца, што партызанская вёска паўстане ў сваім канчатковым выглядзе праз месяц. Тады будзе адкрыты новы турыстычны маршрут.

ОНТ