На шахце ў Данецку, дзе загінулі ўжо 70 чалавек, зноў пачаўся пажар

На вугальнай шахце ў Данецку, дзе ў ноч на нядзелю ў выніку выбуху метану загінулі 70 чалавек, ізноў пачаўся пажар.
Пра гэта паведаміў кіраўнік дзяржкамісіі па ліквідацыі аварыі віцэ-прэм'ер Украіны Андрэй Клюеў.

Сёння каля ста сваякоў гарнякоў, чый лёс па-ранейшаму невядомы, уварваліся ў будынак шахты, дзе праходзіла паседжанне дзяржаўнай камісіі па пытаннях ліквідацыі наступстваў аварыі, і запатрабавалі, каб ім далі аператыўную інфармацыю аб пошуках.

Да іх звярнуўся Клюеў, які паведаміў, што дагэтуль невядомы лёс 30 чалавек і што на шахце пачаўся пажар.

“РИА Новости”