На Шаркаўшчыне знайшлі парэшткі расстраляных габрэяў
Масавае пахаванне людзей знойдзена у Шаркаўшчынскім раёне каля вёскі Варонка. Па папярэдніх высновах, гэта габрэі, расстраляныя падчас Другой сусветнай вайны. Байцы пошукавага батальёну, што прымалі удзел у раскопках, мяркуюць, што там загінула ад сямідзесяці да сотні чалавек. Устанавіць, хто яны і адкуль, немагчыма: пры раскопках не знойдзена ніякіх рэчаў, што дазволілі б весці пошук.
Мясцовыя ўлады не збіраюцца праводзіць перапахаванне ахвяраў фашызму. На тым месцы, дзе знойдзены парэшткі, плануецца усталяваць памятны знак ды добраўпарадкаваць тэрыторыю.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск