На “Славянскім базары” абралі "надзею саюзнай дзяржавы"
Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” становіцца ўсё больш палітызаваным. Нават дзіцячы музычны конкурс не пазбег гэтага. Вось што распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
"Акрамя традыцыйных прызоў, двое выканаўцаў атрымалі ўзнагароды пад назвай “Надзея саюзнай дзяржавы” з рук Паўла Барадзіна. Гэта - беларуска Аліна Молаш ды расіянка Луара. Дарэчы, гэтыя дзяўчаты занялі і вышэйшыя прыступкі “п’едэсталу”. Луара атрымала Гран-пры конкурсу (5 тысяч долараў), а Аліна – першую прэмію. На другім месцы хлопцы з Казахстану ды Малдовы - Канат Маўленаў ды Штэфан Рашкаван. Трэцяе месца падзялілі Ірэна Велчава з Балгарыі ды Мадалена з Румыніі".
Яшчэ трое канкурсантаў – Аліна Молаш, Шаціко з Грузіі ды Эгле Юргайцітэ з Літвы - атрымалі запрашэнне ў Казахстан ад арганізатараў фестывалю Базтаргай.