На “Славянскім базары” Беларусь прадставіць Віталь Гардзей

Беларусь вызначылася з кандыдатурай канкурсанта сёлетняга “Славянскага базару”. Нашу краіну на песенным форуме прадставіць студэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і саліст прадзюсерскага цэнтра “Спамаш” Віталь Гардзей.

Сёлета фармат конкурсу маладых выканаўцаў некалькі змяніўся. Краіны-заснавальніцы, раней маглі выстаўляць на конкурс двух маладых выканаўцаў. Цяпер, як і астатнія дзяржавы, толькі па адным.

Праўда, беларускі, украінскі і расійскі канкурсант аўтаматычна апынаюцца ў фінале. Змяніліся і ўзроставыя рамкі конкурсу. Зараз у ім могуць прымаць удзел артысты да 35 гадоў.

"Народныя навіны Віцебска"