На следчую Байкову пачалі яшчэ некалькі крымінальных справаў

Не выключана што па новых справах следчую Генпракуратуры зноў могуць адправіць за краты, піша "Народная Воля".
Пакуль што Святлана Байкова пад кругласутачным кантролем КДБ знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Папярэдняе следства па яе справе ўжо завершанае.

На днях адвакат Байковай накіраваў на імя генпракурора хадайніцтва. Ён просіць падоўжыць месячны тэрмін, адведзены на вывучэнне крымінальнай справы. Бо тамоў шмат, некаторыя матэрыялы пад грыфам "Сакрэтна", капіяваць іх нельга.

24 кастрычніка сканчаецца тэрмін утрымання Байковай пад хатнім арыштам. Хутчэй за ўсё, гэтую меру падоўжаць. Адвакат просіць, каб меру стрымання змякчылі. Па словах блізкіх Байковай, ёй нават забаронены шпацыры, і за два месяца з хаты яна нікуды не выходзіла. Ёй таксама нельга падыходзіць да тэлефона, прымаць гасцей і г.д. Акрамя гэтага, у кватэры Святланы Байкавай кругласутачна знаходзяцца два афіцэры КДБ.