На Смаленшчыне асудзілі мытніка, які прапусціў кантрабандыста з Беларусі

У Смаленскай вобласці пакаралі мытніка, які прапусціў машыну з ломам каляровых металаў з Беларусі.  Паводле звестак следства, інспектар С. Пракапенкаў "па халатнасці" не праверыў наяўнасць тавара ў грузавым аддзяленні "Мерсэдэса", які ехаў у Расію. Аднак мытныя аператыўнікі мелі інфармацыю пра кантрабанду, таму праз колькі метраў пасля мытнага паста аўтамабіль быў спынены, а каляровы металалом знойдзены. Мытнік ад паказанняў адмовіўся. Тым не менш, яго віна была даказаная і яго аштрафавалі на дзве тысячы долараў, паведамляе сайт smolnews.ru.