На станцыі мінскага метро "Інстытут культуры" страціў прытомнасць мужчына
Здарэнне адбылося раніцай у пятніцу каля 8-й гадзіны.
Раніцай 10 красавіка на станцыі мінскага метро "Інстытут культуры" стала кепска пасажыру. Як паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси", рэанімацыйная брыгада разгарнулася проста на платформе. Мужчыну паклалі на лаўку, да яго падключылі капельніцу. Іншыя падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя.
Нагадаем, роўна месяц таму, 10 сакавіка, раніцай у пераходзе на станцыі "Каменная Горка" ў 57-гадовага пасажыра стала кепска з сэрцам. Ён страціў прытомнасць. Выратаваць яму жыццё лекары не змаглі.
6 красавіка на станцыі метро "Пралетарская" таксама раніцай памёр 83-гадовы пенсіянер. У яго здарыўся сардэчны прыступ.
Фота: ria.ru