На Свіслачы ратавалі рыбакоў, якія перавярнуліся на лодцы (фота)

Як інфармуе прэс-служба МНС, двое мужчын (ва ўзросце 58 і 57 гадоў) на гумавай лодцы прыехалі на рыбалку на рэчцы Свіслач. Падчас манеўравання яна перавярнулася. Адзін з мужчын знаходзіўся ў выратавальнай камізэльцы і вырашыў дабірацца ўплаў, а другі залез на лодку і спрабаваў даплысці да берага.

Аднак плынь адносіла мужчын да сярэдзіны вадаёма, выбрацца з вады самастойна яны ўжо не маглі. На дапамогу прыйшлі выратавальнікі ў вадалазных касцюмах. Пры дапамозе выратавальнай дошкі яны даставілі рыбакоў на бераг. Адзін з пацярпелых з папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" быў шпіталізаваны.

Фота — МНС