На святкаванне Дня Незалежнасці ў цэнтр Мінска прыйшло 300 тысяч чалавек

300 тысяч чалавек прыйшло ўчора вечарам на святкаванне Дня Незалежнасці ў цэнтр беларускай сталіцы. Нягледзячы на дождж, каля стэлы "Мінск — горад-герой" прайшоў гала-канцэрт грамадска-культурнай акцыі "Беларусь — гэта мы".
Як паведамляе БЕЛТА, усе прысутныя, а сярод іх і Аляксандр Лукашэнка, праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь. Пасля адбыўся святочны феерверк.