На тэрыторыі Гомельскай абласной лякарні заклалі храм
На тэрыторыі Гомельскай абласной клінічнай лякарні адбылася закладка храма ў гонар святога апостала Лукі і яго цёзкі архібіскупа Сімферопальскага і Крымскага. Аўтар аднаго з чатырох кананічных Евангелляў святы Лука паходзіў з сям'і грэцкіх медыкаў і, згодна з паданнямі, паспяхова лекаваў як фізічныя, так і душэўныя хваробы. Архібіскуп Лука (у міру Валянцін Война-Ясянецкі) нарадзіўся ў 1877 годзе ў набожнай сям'і медыка – яго бацька быў фармацэўтам і вельмі дбайным каталіком. Але калі па прафесійнай лініі Валянцін Война-Ясянецкі працягнуў справу бацькі, то ў духоўным плане бліжэй яму выявілася праваслаўная вера.
Месца будучага храма ў гонар вядомых лекараў асвяцілі архібіскуп Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх і біскуп Леанід, паведамляе газета “Савецкі раён”.
Месца будучага храма ў гонар вядомых лекараў асвяцілі архібіскуп Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх і біскуп Леанід, паведамляе газета “Савецкі раён”.