На трасе Светлагорск — Жлобін згарэла фура (відэа)

7 траўня на трасе Светлагорск — Жлобін згарэла фура. Узгаранне пачалося з кабіны і хутка перакінулася на ўвесь аўтамабіль. Кіроўца нават не паспеў адчапіць прычэп. Пачалі "страляць" колы, адно з іх пераляцела праз дарогу, на якой у гэты момант не было машын, адзначае сайт onliner.by.