На трэніроўцы КСАР у Казахстане прысутнічае беларуская апергрупа

Першая сумесная трэніроўка ўсіх удзельнікаў сумесных стратэгічных вучэнняў "Узаемадзеянне-2009" з прыцягненнем Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання (КСАР) Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы пачалася ў Казахстане на палігоне Матыбулак. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, у трэніроўцы "з выкарыстаннем 0,5 боекамплекта" ўдзельнічаюць часткі і падраздзяленні Ўзброеных сілаў і іншых сілавых структураў Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана. Беларусь прадстаўленая аператыўнай групай Мінабароны, якая працуе ў штабе кіраўніцтва манеўрамі. А вось Узбекістан у трэніроўцы наагул не бярэ ніякага ўдзелу.

Нагадаем, толькі ўчора стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент аб далучэнні Беларусі да стварэння КСАР АДКБ.