На трэніроўцы загінула беларуская велагоншчыца Зінаіда Стагурская
Загінула 38-гадовая беларуская велагоншчыца Зінаіда Стагурская. Спартсменка падчас трэніроўкі ехала па трасе Віцебск-Гомель.
Раптам на сустрэчную паласу выехала легкавушка з расійскімі нумарамі. Яна размінулася з аўтамабілем трэнера, які ехаў перад Зінаідай, але наехала на велагоншчыцу, пасля чаго звалілася ў кювет.
Ад атрыманых траўм Зінаіда Стагурская памерла на месцы, а жанчына з Санкт-Пецярбурга, якая кіравала машынай, дастаўлена ў рэанімацыю Віцебскай лякарні.
Зінаіда Стагурская была чэмпіёнкай свету, пераможцам агульнага заліку жаночай шматдзёнкі Tour de France, чэмпіёнкай і прызёрам найбуйнейшых міжнародных спаборніцтваў па веласпорце.
БелаПАН