На турнір па тайскім боксе ў Мінск могуць прыехаць Клічко і Цзю
Ганаровымі гасцямі міжнароднага турніру па тайскім боксе ў Мінску могуць стаць тытулаваныя баксёры Віталь Клічко і Канстанцін Цзю. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", турнір пройдзе ў сталіцы ў верасні на Дзень горада. Дарэчы, квіткі на спаборніцтвы, якія адбудуцца ў спартыўным комплексе "Мінск-Арэна", будуць прадавацца ў 72 гарадах Беларусі.