На турніры Belarus F1 Futures 2008 пяць беларусаў пераадолелі стартавы бар'ер

На кортах Рэспубліканскага тэніснага цэнтра праходзіць мужчынскі турнір Belarus F1 Futures 2008 з прызавым фондам 15 тысяч долараў.  У кваліфікацыі спрабавалі свае сілы 26 беларускіх тэнісістаў. Пасля першага круга асноўнага турніру змаганне працягваюць пасеяны першым Уладзімір Ваўчкоў, Андрэй Каратчэня, Дзмітры Жырмонт, Аляксандр Буры і Уладзімір Ігнацік.

Ваўчкоў перамог расіяніна Артура Чарнова — 7:5, 4:6, 6:2, Жиымонт Аляксандра Краснаруцкага (Расія) — 6:3, 5:7, 6:4, Каратчэня выйграў у Фідыркі (Беларусь) — 6:3, 6:4, Буры ў Стрыхаса (Беларусть) — 7:5, 3:6, 6:4. Ігнацік у нялёгкай барацьбе перайграў аўстралійца Мэцью Эбдэна, пасеянага другім, — 6:4, 5:7, 6:3.

"Прессбол"