На турніры ў ЗША В.Гаварцова выбіла з барацьбы іншую беларуску Д.Куставу

У матчы першага круга турніру East West Bank Classic у Лос-Анджэлесе лёсаванне звяло дзвюх беларускіх тэнісістак — Вольгу Гаварцову (43-і нумар сусветнага рэйтынгу) і Дар'ю Куставу (377).
Перамогу атрымала больш рэйтынгавая Гаварцова — 6:3, 6:4. У другім крузе беларуская тэнісістка сёння сустрэнецца з 6-й ракеткай турніру Даніэлай Хантухавай (12) са Славакіі.

Зазначым, што Дар'я Кустава прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю і па чарзе абыграла Вольгу Пучкову (119, Расія) — 3:6, 6:1, 6:4 і Алексу Глэтч (241, ЗША) — 6:2. 7:6.

БелаПАН