На ўчастку ў інтэрнаце ўжо прагаласавала чвэрць выбаршчыкаў
За першы дзень датэрміновага галасавання на 53-м участку ў Мінску прагаласавала больш за чвэрць выбаршчыкаў. Сам участак знаходзіцца ў адным з інтэрнатаў БДУ на вуліцы Кастрычніцкай і да яго ў асноўным адносяцца студэнты. Як распавёў Еўрарадыё старшыня выбарчай камісіі, участак атрымаў 1900 бюлетэняў, а за першы дзень было выдадзена 504. Па яго словах, асноўны паток студэнтаў галасуе пасля заняткаў па абедзе і ўвечары.