На украінскай радыёстанцыі гучыць толькі Верка Сярдзючка

10 і 11 красавіка кіеўская радыёстанцыя Еўропа FM (107.0) бдзе кругласуткава трансляваць песні Веркі Сярдзючкі і Міхаіла Паплаўскага. Такое іранічнае рашэнне было прынята пасля таго, як радыёстанцыя атрымала ад Нацыянальнага савета па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання папярэджанне за невыкананне адмысловага закону, па якім ў эфіры радыёстанцый павінна гучаць 50 адсоткаў украінскай музыкі.

Па словах праграмнага дырэктара радыёстанцыі Александра Лірчука, яны "дакладна зразумелі жаданне Нацсавету пры любых абставінах папулярызаваць украінскіх выканаўцаў. Таму першым крокам акцыі пад назвай «Мы ўсё зразумелі! будзе кругласуткавая трансляцыя творчасці толькі Веркі Сярдючкі 10 красавіка і песен толькі Міхаіла Паплаўскага 11-га".

Дадам, што на днях Еўропа FM павінна атрымаць яшчэ адно папярэджанне, пасля чаго у яе могуць забраць ліцэнзію. Нагадаю, што 19 лютага гэтая радыёстанцыя абвясціла пра пачатак акціі культурнага супрацьстаяння Верцы Сярдзючцы, як удзельніку Еўрабачання-2007 ад Украіны.

Упэўнены, што інншыя радыёстанцыі Кіеву не дадуць забраць ліцэнзію ў Еўропы FM. Нават больш скажу, яны падтрымаюць акцыю “Мы ўсё зразумелі”, што абавязкова прывядзе, калі не да адмены, то, хаця б, да памяньшэння 50-адсоткавай квоты на музыку ў эфіры.

Вось ён прыклад, якога трэба трымацца і нашым радыёстанцыям. Заўважце, на Украіне сітуацыя значна лепей, у іх не нашыя 75 адсоткаў, ды і музыка ў іх значна больш прафесійная.

Фота: danilko.com