На ўкраінскіх міліцыянтаў пачалі справу за затрыманне беларусаў

Пракуратура Жытомірскай вобласці 10 лістапада пачала крымінальную справу супраць міліцыянтаў з аддзелу барацьбы з наркотыкамі. Іх вінавацяць у парушэнні недатыкальнасці жытла і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, паведамляе "Багнет".
Нагадаем, 3 лістапада міліцыянты ўварваліся ў кватэру, дзе пражываў беларус Ігар Коктыш з жонкай і знаходзіліся іншыя палітуцекачы з Беларусі, у тым ліку фігурант "справы 14-і" Арцём Дубскі. Пракуратура кажа, што міліцыянты не мелі для гэтага дастатковых законных падставаў. Таксама яны ўжывалі гвалт, абражалі годнасць пацярпелых і незаконна правялі агляд жылля.