На ўліку ў Мінскім наркадыспансеры стаіць 5000 падлеткаў
Сёння на ўліку ў гарадскім клінічным наркалагічным дыспансеры стаяць каля 5 тысяч залежных ад алкаголю і наркотыкаў падлеткаў. Пра гэта, па звестках "Мінск-Навінаў", паведаміла загадчыца падлеткавага аддзялення Людміла Шпакоўская. Лекарка паведаміла, што каля 90% падлеткаў, якія прыахвоціліся да спажывання піва, пераходзяць з часам на больш моцныя напоі.
Пры наркадыспансеры ладзяцца спецыяльныя трэнінгі для настаўнікаў школ, школьных псіхолагаў. На іх вучаць праводзіць прафілактычныя заняткі для дзяцей і падлеткаў на тэму шкоды ўжывання піва.
Пры наркадыспансеры ладзяцца спецыяльныя трэнінгі для настаўнікаў школ, школьных псіхолагаў. На іх вучаць праводзіць прафілактычныя заняткі для дзяцей і падлеткаў на тэму шкоды ўжывання піва.