На ўручэнні прэміі Brit Awards Мадонна звалілася з лесвіцы (відэа)

У Лондане назвалі лаўрэатаў нацыянальнай брытанскай прэміі Brit Awards. Лепшым выканаўцам стаў 23-гадовы Эд Шыран, лепшай спявачкай — Палома Фэйт, лепшым замежным спеваком — Фарэл Уільямс, лепшай замежнай спявачкай — амерыканка Тэйлар Свіфт.

Гуртом года стаў Royal Blood (ён жа ўзяў і прыз за лепшы кліп), лепшым замежным гуртом прызналі Foo Fighters.

Цырымонія ўручэння прэміі не абышлася без здарэнняў. 56-гадовая амерыканская спявачка Мадонна выконвала песню Living For Love. Яна была ў даўгім плашчы, які мусілі сцягнуць танцоры. Аднак яны сцягнулі з лесвіцы саму спявачку і яна звалілася. Тым не менш, Мадонна паднялася і працягнула выступленне.

Фота: Reuters, АР