На ўскраіне Мінску каля чыгункі адкапалі 50-кілаграмовы фугас
50-кілаграмовы фугас адкапалі на ўскраіне Мінску. Бомба савецкай вытворчасці ляжала на глыбіні 4 метраў. Яе адкапаў эскаватар, а заўважылі небяспечную знаходку ўжо ў кузаве
грузавіка. Таму сапёрам давялося яго "размініраваць".
Спецыялісты сцвярджаюць, што будаўнікам пашанцавала: калі б коўш эскаватара закрануў узрывальнік, адбылася б трагедыя. Бомбу вывезлі на палігон і знішчылі, інфармуе тэлеканал ОНТ.
Спецыялісты сцвярджаюць, што будаўнікам пашанцавала: калі б коўш эскаватара закрануў узрывальнік, адбылася б трагедыя. Бомбу вывезлі на палігон і знішчылі, інфармуе тэлеканал ОНТ.