На вадасховішчы Дразды сёння ўсіх жадаючых "пасвячаюць" у вадалазы

Адкрытае першынство сярод вадалазаў і плыўцоў-выратавальнікаў падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці праходзіць сёння ў пасёлку Ждановічы на вадасховішчы Дразды.
Акрамя спаборніцтваў пройдуць і паказальныя выступленні. БЕЛТА адзначае, што вадалазы падымуць розныя рэчы са дна вадасховішча і прадэманструюць тэхніку ратавання людзей на вадзе. Таксама ўсе жадаючыя пад кіраўніцтвам выратавальнікаў змогуць пагрузіцца пад ваду з дапамогай рыштунку вадалазаў.