На васьмі вуліцах Гродна з-за шалёнага ката дзейнічае каранцін

Каранцін ужо некалькі дзён дзейнічае на васьмі гродзенскіх вуліцах. Пра прычыны гэтага кроку санітарных службаў паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

“Падчас каранціну, які працягнецца да 28-га студзеня, ва ўладальнікаў катоў правядуць перарэгістрацыю і правераць, ці прышчэпленыя гэтыя жывёлы.
Прадстаўнікі ветэрынарнай службы будуць праводзіць гэтыя мерапрыемствы бясплатна. Аднак гаспадароў, якія вырашаць ухіляцца ад гэтай праверкі, збіраюцца штрафаваць”.