На верасень плануюцца беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні "Захад-2009"
Новы навучальны год пачаўся 2 лютага ва Ўзброеных Сілах Беларусі. Як паведамляе БелаПАН, задачы на 2009 год былі пастаўленыя галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам у звароце да ўдзельнікаў аператыўнага збору кіруючага складу беларускага войска, які адбыўся ў Барысаўскім гарнізоне 19 снежня 2008 года. Галоўным мерапрыемствам падрыхтоўкі органаў вайсковага кіравання і войскаў у 2009 годзе стануць беларуска-расійскія аператыўна-стратэгічныя вучэнні "Захад-2009". Цяпер працягваецца іх планаванне, задума пакуль не зацверджаная. Вучэнні мяркуецца правесці ў канцы верасня.
Падчас гэтых вучэнняў будуць праведзеныя ваенна-тэарэтычныя даследаванні па пытаннях сумеснага ўжывання ўзброеных сілаў дзвюх дзяржаваў.
Падчас гэтых вучэнняў будуць праведзеныя ваенна-тэарэтычныя даследаванні па пытаннях сумеснага ўжывання ўзброеных сілаў дзвюх дзяржаваў.