На Віцебшчыне амаль кожная дзесятая смерць — ненатуральная

Сёлета ўзрасла смяротнасць на Віцебшчыне. За першыя 3 месяца года там памерлі 5270 чалавек, што на 2% больш за той жа перыяд 2008 г.
Больш за 20% памерлых - людзі працаздольнага веку. Сярод чыннікаў смерці лідыруюць сардэчна-судзінкавыя захворванні (45,2 %). Амаль кожны дзясяты з памерлых (486 чалавек) памёр ненатуральнай смерцю - ДТЗ, атручванні, самагубствы, забойствы, няшчасныя выпадкі.

Найбольшы рост смяротнасці адзначаецца ў Шаркаўшчынскім (на 15,5%), Чашніцкім (на 14,3%), Сенненскім (на 11,6%) і Пастаўскім (на 9,7%) раёнах..

РэгіёнBY