На Віцебшчыне легкавік сутыкнуўся з аўтобусам, загінулі 4 чалавекі
Чатыры чалавекі загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. 36-гадовы жыхар Полацка не справіўся з кіраваннем свайго аўтамабіля
“Фольксваген”, яго вынесла на сустрэчную паласу, дзе адбылося
сутыкненне з аўтобусам “МАЗ”.
Кіроўца легкавіка, двое яго пасажыраў – 26-гадовы хлопец і 29-гадовая дзяўчына – загінулі на месцы. Яшчэ адна пасажырка, 18-гадовая дзяўчына, памерла ў бальніцы. Кіроўца і пасажыры аўтобуса не пацярпелі.
БелаПАН