На Віцебшчыне міліцыянты канфіскавалі пісталет "Вальтэр" 1938 года

Міліцыянты Віцебшчыны адабралі ў грамадзян 22 адзінкі зброі, якую тыя захоўвалі незаконна. Пераважна гэта паляўнічая зброя, але былі і цікавыя экземпляры, як, напрыклад, пісталет “Вальтэр”  1938 года ў вельмі прыстойным стане. Адбылося гэта падчас аперацыі "Арсенал", якую міліцыянты праводзілі пяць дзён - з 29 сакавіка па 2 красавіка. Па выніках праверак праваахоўнікі распачалі 4 крымінальныя справы, 43 чалавекі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

А вось тым, хто здаў зброю і боепрыпасы добраахвотна, пакаранне не пагражае. Дарэчы, добраахвотна людзі знеслі  ў міліцыю значна больш зброі, чым міліцыянты знайшлі самі: 53 адзінкі зброі, 10 выбуховых прыстасаванняў ды 674 боепрыпасы.