На Віцебшчыне міліцыянты выратавалі школьніцу на пажары
Двое міліцыянтаў у Сянно на Віцебшчыне ўчора выцягнулі з палаючай хаты 13-гадовую дзяўчынку. Раніцай яны ехалі па справах, калі ўбачылі дым над дахам аднаго з дамоў. Міліцыянты выклікалі пажарных, а пакуль тыя не прыехалі, схапілі вёдры
і пачалі заліваць агонь вадой з калодзежа. Дом быў зачынены. Праз
некалькі хвілін прыбег юнак і расказаў, што ў доме засталася яго
сястра. Адзін з міліцыянтаў, выбіўшы дзверы, адшукаў спалоханую
дзяўчынку і праз акно вынес яе на вуліцу. Школьніца не пацярпела.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск