На Віцебшчыне мужчына спаліў дом, які для яго набылі суседзі

Пажар адбыўся ўначы ў вёсцы Янавічы Віцебскага раёна, згарэў жылы дом. Паводле папярэдніх звестак, ён загарэўся ад таго, што п’яны гаспадар паліў у ложку.  Летась з той жа прычыны ён ужо пацярпеў ад пажара - ўшчэнт згарэў яго дом. Суседзі, пашкадаваўшы небараку, сабралі грошы і купілі для яго старэнькую хату. Але 50-гадовы мужчына, што жыў з выпадковых заробкаў і здачы крыві, не кінуў піць.

Выратавальнікі, патушыўшы пажар, знайшлі яго мёртвым у абпаленым ложку.

Ядвіга Сташэўская
, Еўрарадыё, Віцебск