На Віцебшчыне пабудуюць 30-метровую копію Эйфелевай вежы

На Віцебшчыне ў вёсцы Парыж (Пастаўскі раён) пабудуюць 30-метровую копію Эйфелевай вежы. На яе вяршыні ўсталююць крыж, які па начах будзе падсвятляцца лямпачкамі. З ініцыятывай пабудовы віцебскай Эйфелевай вежы выступіў 82-гадовы ксёндз Юзас Булька, настаяцель Мосарскага касцёла, а рэалізуюць яго ідэю мясцовыя энергетыкі.

Regnum