На Віцебшчыне пасажырскі цягнік сутыкнуўся з МАЗам (фота)
Цягнік Брэст-Масква сутыкнуўся з грузавіком МАЗ, які выехаў на рэйкі на чырвонае святло.
Пры аварыі цягнік атрымаў механічныя пашкоджанні і затрымаўся больш чым на гадзіну. Прычэп аўтамабіля падчас аварыі быў памяты. Ніхто з пасажыраў цягніка не пацярпеў. Папярэдняя прычына аварыі – няспраўнасць тармазной сістэмы грузавіка. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар транспартнай міліцыі Аляксандр Марчанка.
Марчанка: "На 616-м кіламетры перагону Бобр-Слаўнае жыхар Полацкага раёну, кіруючы аўтамабілем МАЗ з прычэпам, выехаў на забаронены сігнал святлафора на чыгуначным пераездзе. Кіроўца аўтамабіля не пацярпеў, машына паспела праехаць, і цягнік зачапіў толькі прычэп".
Калі пацвердзіцца, што аварыя адбылася з-за збою тармазоў, то віны кіроўцы ў аварыі няма, адзначыў Марчанка.