На Віцебшчыне перафарбуюць увесь грамадскі транспарт у розныя колеры

Упершыню ў краiне ўвесь гарадскi грамадскi транспарт у Вiцебску да 1 чэрвеня пафарбуюць у вызначаныя колеры. Потым плануюць такiм жа чынам пафарбаваць увесь грамадскi транспарт i ў iншых гарадах Прыдзвiнскага краю.
З такой ініцыятывай выступіў старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр Косiнец, піша “Звязда”.

Работа па перафарбоўваннi транспарту ўжо актыўна вядзецца.

Аўтобусы будуць зялёнымі, трамваi — чырвонымі, тралейбусы — бела-блакiтнымі, а маршруткі — жоўтымі. На перафарбоўванне аднаго аўтобуса неабходна патрацiць 3 мiльёны рублёў. Патрэбна для гэтага каля трох сутак i 3-4 рабочыя.