На Віцебшчыне спыненыя дзве фуры з кантрабандным металаломам
Беларусы працягваюць рабіць спробы зарабіць на кантрабандзе металалому ў Расію. Чарговую яго партыю захапілі на Віцебшчыне супрацоўнікі абласнога Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй мясцовай мытні. 47 тон каляровага металалому – алюміній, медзь, тытан - перавозіліся на двух фурах. Дакументы на груз у кіроўцаў аказаліся фальшывымі. Паводле іх, адзін з аўтамабіляў вёз расіянам камплектуючыя да станкоў, другі – шкловату, інфармуе сайт ОНТ.
Тым часам, як ужо паведамляла “Еўрарадыё”, на Браншчыне расійскія памежныя нарады за два месяца спынілі чатыры калоны з Беларусі з кантрабандным металаломам. Звычайна, беларускіх кантрабандыстаў, іх аўтамабілі і груз перадаюць праваахоўным органам у Беларусь.