На Віцебшчыне з-за лясных пажараў забаранілі наведваць лясы
Як інфармуе БЕЛТА, на сёння ў сувязі з пажаранебяспечнай сітуацыяй уведзеная забарона на наведванне лясоў у Віцебскім, Лёзненскім, Дубровенскім і Полацкім раёнах. Такое ж рашэнне ўжо рыхтуецца ў Шумілінскім, Ушацкім, Талачынскім, Сенненскім, Аршанскім і Лепельскім раёнах. Плануецца, што яно будзе прынятае на працягу бліжэйшых дзён. Парушальнікам пагражае штраф да 875 тысяч рублёў (25 базавых велічыняў). Калі ж дзеянні грамадзян пацягнулі наступствы, штраф можа павялічыцца ўдвая.
Агулам з пачатку вяснова-летняга сезону на Віцебшчыне адбыўся 21 лясны пажар на плошчы 15 га. Пры гэтым дзевяць з іх здарыліся за мінулыя тры дні.
Агулам з пачатку вяснова-летняга сезону на Віцебшчыне адбыўся 21 лясны пажар на плошчы 15 га. Пры гэтым дзевяць з іх здарыліся за мінулыя тры дні.