На вуліцах Кракава людзі грэюцца ля печак-буржуек (фота)
Моцныя маразы прымусілі муніцыпалітэт Кракава ўсталяваць на вуліцах горада печкі-буржуйкі. Гэта металічныя сметніцы з адкрытым верхам, адказнасць за кругласутачнае ацяпленне якіх ускладзеная на камунальныя службы. Некалькі дзесяткаў “буржуек” усталяваныя на скрыжаваннях галоўных вуліц горада, ля прыпынкаў грамадскага транспарта. Акрамя таго, печкі стаяць каля вакзалаў, музеяў, а таксама ў месцах, дзе часта можна пабачыць валацугаў.
Фотаздымкі з Кравака выклаў у сваім жывым часопісе карыстальнік prosto_free.
Фотаздымкі з Кравака выклаў у сваім жывым часопісе карыстальнік prosto_free.