На вуліцы Парыжа выехалі тысячы сялянаў на трактарах

10 тысяч французскіх сялянаў пратэстуюць у Парыжы супраць сельскагаспадарчай палітыкі ўраду і скарачэння сваіх прыбыткаў. Сяляне вывелі на вуліцы 1300 трактароў, інфармуе Onet.pl. Дзе-нідзе даўжыня калоны сягала 10 км. Рух паралізаваны ўсюды, куды з'явіліся трактарныя карагоды. Сяляне сабраліся ехаць з пляца Насьён да пляца Рэспублікі.

Летась прыбыткі сельскіх гаспадарак у Францыі скараціліся ажно на 60%.