На Вялікдзень у храмы прыйшлі амаль 1,5 мільёна беларусаў

У богаслужэннях з нагоды Вялікадня 3 і 4 красавіка прынялі ўдзел больш за 175 тысяч мінчукоў. Богаслужэнні ў сталіцы адбываліся ў 25 праваслаўных храмах і прыходах, а таксама ў 10 рыма-каталіцкіх касцёлах і абшчынах.  Як адзначае БелаПАН, 3 красавіка ў велікодных богаслужэннях па ўсёй краіне ўдзельнічалі больш за 1 млн 380 тыс. чалавек.