На выбарах у Іспаніі перамагла Народная партыя прэм'ер-міністра Рахоя

На выбарах у Іспаніі перамагла Народная партыя прэм'ер-міністра Рахоя

На ўсеагульных выбарах у Іспаніі перамагла кіруючая кансерватыўная Народная партыя прэм'ера краіны Марыяна Рахоя. Аднак яна не заняла большасць месцаў у парламенце і цяпер будзе вымушаная фармаваць кааліцыю, адзначае BBC.

Як паведамляецца, Народная партыя атрымала 123 месцы, Іспанская сацыялістычная рабочая партыя — 90. Левая партыя "Падэмас" ("Мы можам"), якая выступае супраць мераў жорсткай эканоміі, атрымала 69 месцаў. На чацвёртым месцы апынулася ліберальная партыя "Грамадзяне" (Cuidadanos) — у яе 40 дэпутацкіх мандатаў.

"Падэмас" і "Грамадзяне" ўпершыню ўдзельнічалі ў парламенцкіх выбарах.

Для большасці ў парламенце прэм'ер-міністру Рахою трэба было, каб яго партыя атрымала 176 мандатаў. Так, мінулым разам гэтая партыя заняла адразу 186 месцаў.

На думку аналітыкаў, Народнай партыі будзе складана сфармаваць кааліцыю. Нават аб'яднанне з "Грамадзянамі" не дае ім неабходнай большасці.

З іншага боку, сацыялісты могуць знайсці агульную мову і з "Грамадзянамі", і з "Падэмас".

Фота: Getty