На выбарчым участку у Гомелі дзяржаўны сцяг тры дні вісеў дагары нагамі
На ўчастку № 8 Свірыдаўскай выбарчай акругі Гомеля дзяржаўны сцяг тры дні вісеў зялёнай паласой дагары. Як паведамляе БелаПАН, гэта заўважыў адзін з выбарцаў. Пасля гэтага чальцы камісіі павесілі дзяржаўны сцяг правільна.
У Гомелі было ўжо некалькі выпадкаў, калі дзяржаўныя сцягі на будынках горада віселі няправільна — і дагары зялёным полем, і з арнаментам з правага боку. Парушэнні выпраўлялі пасля скарг грамадскіх актывістаў.