На выбарчым участку Віцебску ў першы дзень прагаласавалі 30% выбарцаў
Пра такі выпадак паведамляе БелаПАН са словаў сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Паўла Севярынца. За датэрміновым галасаваннем назіраў актывіст БХД, кандыдат у дэпутаты Віцебскага гарсавета Ўладзімір Рамановіч. Па яго словах, 20 красавіка да 17 гадзінаў на выбарчым участку № 47 датэрмінова прагаласавалі каля 450 чалавек. Тым часам да акругі прыпісаныя каля паўтары тысячы выбарцаў.
Датэрмінова галасуюць пераважна студэнты Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яны паведамілі, што іх "вельмі прасілі" прыйсці і прагаласаваць датэрмінова.
Датэрмінова галасуюць пераважна студэнты Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яны паведамілі, што іх "вельмі прасілі" прыйсці і прагаласаваць датэрмінова.