На выбары прыбылі болей за тысячу міжнародных назіральнікаў
Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў на прэзідэнцкія выбары 1015 міжнародных назіральнікаў.
Як паведамілі 15 снежня у ЦВК, найбольшая колькасць акрэдытаваных назіральнікаў (406) — прадстаўнікі місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ.
Цэнтрвыбаркам таксама акрэдытаваў 261 назіральніка місіі СНД. Апроч гэтага, 82 назіральнікі прадстаўляюць Парламенцкую асамблею АБСЕ, 50 — дыпламатычныя і консульскія ўстановы замежных дзярджаваў, 48 — парламенты замежных дзяржаваў, 45 — Міжпарламенцкую асамблею СНД, 24 — цэнтрвыбаркамы замежных краінаў, 10 — парламенцкі сход саюзу Беларусі і Расіі, 6 — Сталы камітэт Саюзнай дзяржавы. Апроч таго, Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 83 незалежных назіральнікі, піша БелаПАН.